Тытулаванага баксёра Аляксея Кудзіна падазраюць у збіцці АМАПаўцаў

Аляксей Кудзін / octagon.by
Аляксей Кудзін / octagon.by

Увечары 10 жніўня ў Маладзечне на акцыі пратэсту затрымалі байца змешаных адзінаборстваў, чэмпіёна свету Аляксея Кудзіна. Падчас затрымання Аляксей сур'ёзна пацярпеў ад дзеянняў сілавікоў.

Па словах сяброў баксёра, ён з таварышам шпацыравалі ў Цэнтральным парку Маладзечна. У гэты час на плошчы перад выканкамам праходзіла акцыя пратэсту. Хлопцы вырашылі падысці бліжэй і паглядзець. 

Дакладных звестак пра тое, што адбывалася з Аляксеем Кудзіным далей, няма. Але скончылася ўсё затрыманнем.

Зараз 35-гадовага спартсмена перавезлі з Маладзечанскага АУС у Жодзіна. У яго ёсць адвакат. Аляксею інкрымінуюць артыкул 364 Крымінальнага кодэкса — "Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

У Маладзечне пра знакамітага земляка гавораць станоўча. У мясцовым бары нават ёсць ганаровая чэмпіёнская сцяна Аляксея.

Для нас гэта сусветная асоба ў спорце. Вось яго характарыстыка: добры хлопец, паважаны спартсмен. Ёсць на каго раўняцца, — распавялі Еўрарадыё ў "Бірбары".

Трэнер  Андрэй Дзёмін — таварыш і паплечнік Аляксея Кудзіна. Яны разам трэніруюць моладзь у Маладзечанскім клубе адзінаборстваў "Акадэмія ММА". Андрэй распавёў нам, што адвакат Кудзіна пакуль што прасіў не выдаваць інфармацыю, звязаную з затрыманнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі