Тытул “Міс Беларусь-2016” заваявала гандбалістка і мадэль Паліна Барадачова

Тытул “Міс Беларусь-2016” заваявала гандбалістка і мадэль Паліна Барадачова

Тытул “Міс Беларусь-2016” заваявала 23-гадовая Паліна Барадачова. Як піша Kp.by, дзяўчына напярэдадні конкурсу якраз адзначыла дзень народзінаў. Паліна займаецца гандболам у “Камандзе мары” і працуе мадэллю — здымаецца ў рэкламе, мае досвед удзелу ў тыдні беларускай моды.

Раней яна два гады вывучала іспанскую мову ў Мінскім лінгвістычным універсітэце, але кінула навучанне, бо не хацела рабіцца настаўніцай. Дзеля конкурсу прыгажуня рэзка схуднела, каб укласціся ў патрэбныя параметры, а таксама не выходзіла замуж. Дарэчы, яе малады чалавек — хакеіст мінскага “Дынама” Яўген Нагачоў.

Адметна, што Паліна Барадачова выступала на конкурсе пад нумарам 1 і стала пераможцай. У якасці падарункаў ёй уручылі паездку ў шыкоўны пяцізоркавы гатэль, гаржэтку з собаля і пазадарожнік. Усе атрыманыя падарункі дзяўчына абяцае аддаць на дабрачыннасць.

Тытул “Міс Беларусь-2016” заваявала гандбалістка і мадэль Паліна Барадачова
Тытул “Міс Беларусь-2016” заваявала гандбалістка і мадэль Паліна Барадачова

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі