Тысячы людзей патрабуюць адстаўкі прэм'ер-міністра Ізраіля
![Пратэсты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/01000000-0aff-0242-88fa-08dc5679.jpg.webp?itok=ePbpZXE_)
Пратэсты / Jack Guez / AFP
Дзесяткі тысяч чалавек выйшлі да рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Ізраіля Біньямін Нетаньяху. Людзі патрабуюць адстаўкі палітыка.
Пратэстоўцы незадаволеныя тактыкай, якую абраў урад адносна вызвалення закладнікаў з палону ХАМАС і вайсковых дзеянняў у Газе. Яны патрабуюць намагацца дамаўляцца з хамасаўцамі пра вызваленне суграмадзян.
З даты жудаснай атакі хамасаўцаў на Ізраіль споўнілася паўгады . У закладніках застаюцца 133 чалавекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.