Тымчук: Расія і баевікі стварылі 4 новыя групоўкі з 25 тысяч чалавек

Расія і баевікі стварылі 4 новыя групоўкі з 25 тысяч чалавек. З такой заявай выступіў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук.

Паводле яго словаў, якія перадае УНІАН, гаворка ідзе пра такія групоўкі, як Луганская, Горлаўска-Данецкая, Валнавахска-Тэльманаўская, Новаазоўская. Тымчук мяркуе, што ў гэтых групоўках каля 14-15 тысяч наёмнікаў і вайскоўцаў з Расіі, а таксама 10-12 тысяч мясцовых баевікоў.  


"Інфармацыйны супраціў" лічыць, што ў складзе груповак 110-115 танкаў, 250-280 ББМ (баявых браніраваных машын) кшталту БМП, БТР, МТ-ЛБ, 80-100 гармат ствольнай артылерыі і ўстановак РСЗА, каля 500 аўтамашын — ад расійскіх вайсковых браніраваных КАМАЗаў і палівазапраўшчыкаў да самаробных ган-тракаў.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі