Тых, хто не з'явіўся здаць адбіткі пальцаў у ваенкамат, цяпер клічуць у ДАІ
Па словах даішнікаў, людзі да іх ідуць больш ахвотна.
Людзей, якія не прыйшлі здаць адбіткі пальцаў у міліцыю ці ваенкамат, пачалі выклікаць у ДАІ. Так 2 снежня ў некалькіх дзясяткаў мужчын здымалі адбіткі пальцаў у ДАІ Маскоўскага раёна.
Мерапрыемства гэта адбываецца ў рамках Закону аб дактыласкапіі, патлумачылі Еўрарадыё ў ДАІ Маскоўскага раёна. А выклікаюць у ДАІ, бо туды людзі ідуць ахвотней, чым у ваенкамат, ці міліцыю.
Супрацоўнік ДАІ: "Згодна з гэтым законам, усе ваеннабавязаныя людзі павінны прайсці працэдуру дактыласкапіі, таму гэта ў рамках нашых абавязкаў. А ў ДАІ проста ахвотней ідуць".