Тыгр разадраў супрацоўніцу брытанскага заапарку

Як паведаміў ВВС гаспадар заапарку, у загінулай супрацоўніцы не было прычынаў заходзіць у вальер з драпежнікамі. Паліцыя графства расследуе, як выконваюцца правілы абыходжання з небяспечнымі жывёламі. Аднак гаворка не вядзецца пра крымінальнае расследаванне.



Самалійскі тыгр, які напаў на супрацоўніцу, жыве ў заапарку 10 гадоў і трапіў туды яшчэ тыгранём. Вырашана, што яго не стануць усыпляць: гэта драпежнік і ў яго закладзены інстынкт забіваць, кажуць у заапарку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі