Twitter Маска пачаў браць $8 за сінюю галачку

Першапачаткова Маск хацеў за галачку $20 / Reuters
Першапачаткова Маск хацеў за галачку $20 / Reuters

У абнаўленні для Apple iOS Twitter паведаміў, што тыя, хто "зарэгіструецца цяпер" за $7,99 у месяц, могуць атрымаць сінюю галачку побач са сваім імем карыстальніка, "гэтак жа, як знакамітасці, кампаніі і палітыкі, за якімі вы ўжо сочыце".

Паводле паведамлення iOS, іншыя перавагі абнаўлення дазволяць публікаваць больш доўгія тэксты і відэа, скараціць прагляд рэкламы.

Падпіска даступная для карыстальнікаў у ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі.

Змяненне адбылося праз тыдзень пасля таго, як Маск набыў кампанію за $44 млрд. Таксама прадпрымальнік-мільярдэр і генеральны дырэктар вытворцы электрамабіляў Tesla скараціў палову персаналу ў Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі