Вы тут

"Тварыць з камеры вельмі цяжка": Мікада патлумачыў, што не так з ПВТ

Мікіта Мікада / скрыншот відэа​

Мікіта Мікада — зорка беларускага і сусветнага IT. Яго кампанія PandaDoc у 2021-м стала "аднарогам" — была ацэненая больш, чым у мільярд даляраў. Пасля падзей 2020-га фірма пакінула беларускі Парк высокіх тэхналогій. У інтэрв'ю праекту "Жыццё-маліна" Мікада патлумачыў, што не так з ПВТ.

— Што пайшло не так? Дваццаты год?

— Так, дваццаты год... Шчыра сказаць, цяпер, гледзячы назад, я разумею, што мы былі маладыя і наіўныя, і значную частку беларускай гісторыі, нават з 1991-га па 2020-ы я проста не ведаў. Вельмі складана рабіць інавацыйныя рэчы ў асяроддзі, у якім людзі несвабодныя. Гэта вельмі складана, калі не немагчыма. Калі ты хочаш тварыць, то гэта рабіць з камеры вельмі цяжка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.