Вы тут

PandaDoc уключана ў спіс лепшых тэхналагічных кампаній Паўночнай Амерыкі

PandaDoc / Еўрарадыё

Беларускі стартап PandaDoc увайшоў у рэйтынг найлепшых тэхналагічных кампаній Паўночнай Амерыкі North America Technology Fast 500, паведамляе "Ежедневник" у чацвер.

PandaDoc Мікіты Мікада і Сяргея Барысюка стала адзінай кампаніяй з беларускімі каранямі ў гэтым спісе кампаній ЗША і Канады, якія найбольш дынамічна развіваюцца. Яна заняла ў рэйтынгу 421-е месца.

Для таго, каб кампанія была ўключана ў рэйтынг, ёй неабходна працаваць на рынку больш за 4 гады, мець галаўны офіс у Паўночнай Амерыцы і аперацыйную выручку не менш за 5 мільёнаў долараў. Кампанія таксама павінна мець тэмпы росту не менш за 75%.

PandaDoc адпавядае гэтым крытэрам. Восенню 2021 года стартап стаў першым у гісторыі Беларусі "адзінарогам" (ацэнка бізнесу ад 1 мільярда долараў). Сярэдні тэмп прыросту яго выручкі за 2017-2020 гады перасягнуў 270%.

PandaDoc займаецца распрацоўкай і абслугоўваннем праграмнага забеспячэння для аўтаматызацыі дакументазвароту. Распрацоўкамі кампаніі сёння карыстаюцца ў 130 краінах. Кампанія базуецца ў Сан-Францыска, але мае шырокія аперацыі ў Беларусі.

У минулым годзе заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада падтрымаў фонд былых сілавікоў, пасля чаго ў беларускім офісе прайшлі ператрусы, а некалькі супрацоўнікаў патрапілі за краты. Апошні з іх, Віктар Куўшынаў, выйшаў на волю толькі ў жніўні 2021-га. "Справу PandaDoc" закрылі пасля выплаты "кампенсацыі" дзяржаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.