TUT.by: Затрыманы кіраўнік найбуйнейшага фармацэўтычнага дзяржхолдынгу

TUT.by: Затрыманы кіраўнік найбуйнейшага фармацэўтычнага дзяржхолдынгу

Сілавікі затрымалі генеральнага дырэктара кіруючай кампаніі холдынгу "Белфармпрам" Валерыя Шаўчука, паведамляе TUT.by. Паводле інфармацыі партала, затрыманне адбылося на мінулым тыдні. 

У чым падазраюць Шаўчука, пакуль дакладна не вядома. Крыніцы партала запэўніваюць, што намеснікі гендырэктара ўжо больш за тыдзень вядуць перамовы ад імя холдынгу.

З мінулага года ў Беларусі раскручваецца "справа дактароў". Па падазрэнні ў атрыманні хабару затрыманы шэраг чыноўнікаў Мінздароўя і высокапастаўленых дактароў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі