Вы тут

TUT.by: Кіраўніка Салігорска адпусцілі пад хатні арышт

Алег Паскробка / soligorsk-news.by

Кіраўніка Салігорскага райвыканкама Алега Паскробку адпусцілі пад хатні арышт. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. 

Паведамляецца, што кіраўнік райвыканкама правёў у ІЧУ на Акрэсціна трое сутак, пасля чаго яго перавялі пад хатні арышт. "Ён ужо тыдзень пад хатнім арыштам. Яму забаронена выходзіць з дому, карыстацца тэлефонам, інтэрнэтам, прымаць гасцей", — кажуць блізкія Паскробкі.

Паскробку затрымалі 17 чэрвеня. Яго падазраюць у лабіраванні інтарэсаў замежнай кампаніі ды атрыманні незаконнай узнагароды ў 2000 еўра. Гаворка ідзе пра час, калі чыноўнік быў першым намеснікам міністра ЖКГ. На яго пачалі крымінальную справу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. Паскробку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.