Турысты спрабавалі зрабіць сэлфі і пашкодзілі 315-гадовую статую (фота)

На поўначы Італіі турысты пашкодзілі 315-гадовую статую Геркулеса. Мужчыны залезлі на яе, каб зрабіць сэлфі, і выпадкова адламалі кавалак мармуровай кароны.

Як паведамляе УНІАН, паліцыя здолела знайсці гэтых турыстаў. Іх нацыянальнасць не паведамляецца. Эксперты займаюцца ацэнкай стратаў, якія былі нанесеныя скульптуры пачатку XVIII стагоддзя.

Дарэчы, гэта не першы выпадак, калі турысты наносяць страты помнікам у Італіі. У лютым 2015-га футбольныя фанаты з Нідэрландаў пашкодзілі ў Рыме старажытны фантан. Страты ацанілі на 5 мільёнаў еўра. А ў лістападзе мінулага года 42-гадовы расіянін намаляваў літару "К" на сцяне рымскага Калізея. За гэта ён атрымаў чатыры месяцы турмы і штраф — 20 тысяч еўра.

Фота: Instagram

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі