Турцыя вырашыла падарыць Літве Bayraktar TB2, на які збіралі грошы

Турцыя вырашыла падарыць Літве Bayraktar TB2, на які збіралі грошы

Турцыя і вытворца  Baykar вырашылі падарыць Літве Bayraktar TB2, на які збіралі грошы. Ахвяраваныя 1,5 млн еўра атрымае літоўскае Мінабароны. На гэтыя сродкі дрон будзе цалкам абсталяваны зброяй. Яшчэ 4,4 млн еўра, на просьбу Турцыі, пойдуць на дапамогу Украіне — гуманітарную, лагістычную, абаронную, паведамляе Delfi.

У Літве нядаўна аб'яўлялі збор сродкаў на набыццё Bayraktar TB2. Іх сабралі за некалькі дзён. Грошы ахвяравалі і замежнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі