Трыб'ют Neuro Dubel застаўся без "папсавікоў"

Доўгачанаканы трыб'ют гурта Neuro Dubel мусіць з'явіцца яшчэ да канца гэтай восені.  Паводле словаў лідара гурта Аляксандра Кулінковіча, адтэрміноўка ў выданні дыска амаль на тры гады атрымалася з-за маруднай падрыхтоўкі песень удзельнікамі трыб'юта. У выніку рымэйкаў ад прадстаўнікоў поп-сцэны Neuro Dubel так і не дачакаўся.

Аляксандр Кулінковіч: "Рок-гурту проста збірацца. Сабраліся, адрэпетавалі, запісаліся. А ў іх у ва ўсіх сесійныя музыкі, іх трэба збіраць, ім трэба плаціць. Мала ў каго з іх ёсць свае музыкі. Звярніце ўвагу, на тым жа "Зорным рынгу" гралі папсавікі, дык у іх праз аднаго тыя ж самыя музыкі".

У выніку на дыску будуць песні "Дзюбялей" у выкананні гуртоў "Палац", "Тарпач", "Zeitnot", "Детидетей", "IQ48", "Йо-Йо", "Hasta la Fillsta", Змітра Вайцюшкевіча і іншых.

Дададзім, што неўзабаве пасля рэлізу трыб'юта Neuro Dubel плануе выдаць і новы альбом "Аффтары правды". Канцэртная прэзентацыя абедзвюх пласцінак адбудзецца 11-га лістапада ў сталічным "Рэактары".

Фота: generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі