Тры тысячы мінчукоў не плацяць за камунальныя ад шасці месяцаў да трох гадоў

Ад шасці месяцаў да трох гадоў не плацяць за камунальныя паслугі гаспадары трох тысяч мінскіх кватэр. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкаму Анатоль Кунцэвіч.
Прычым палова такіх кватэраў знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці. А ў такім выпадку беларускае заканадаўства дазваляе ўжываць самыя жорсткія захады ў адносінах злосных неплацельшчыкаў, аж да іх перасялення ў жылыя памяшканні меншай плошчы і горшыя па якасці.

Агулам жа з больш за 560 тысяч асабовых рахункаў запазычанасць маецца па 37,7 тысячы (6,7%). Большасць даўжнікоў не плацяць па рахункам ад месяца да паўгода, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі