Тры полацкія юнакі забілі чацвёртага і закапалі на падворку

Тры полацкія юнакі забілі чацвёртага і закапалі на падворку

22 красавіка жыхары Полацка паведамілі парваахоўнікам, што на прыватным падворку знайшлі пахаванне. Следча-аператыўная група выявіла, што пад пластом зямлі знаходзіцца цела 26-гадовага мясцовага жыхара з прыкметамі крымінальнай смерці, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за забойства пры абцяжарвальных абставінах.

Следчыя высветлілі, што кампанія з чатырох хлопцаў выпівала дома ў пацярпелага. У кампаніі пачалася сварка, падчас якой госці забілі гаспадара, а потым закапалі яго цела на падворку.

У злачынстве падазраюцца тры чалавекі. Двух з іх міліцыянты затрымалі па гарачых слядах у Полацку. Трэці паспеў збегчы ў Расію, яго затрымалі ў горадзе Істра Маскоўскай вобласці.

Праваахоўнікі дапыталі 17-гадовага і 16-гадовага падазраваных. Іх узялі пад варту. 20-гадовага падазраванага, які знаходзіцца на тэрыторыі Расіі, хочуць экстрадаваць.

Тры полацкія юнакі забілі чацвёртага і закапалі на падворку
sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі