"Трусава не чыталі, але асуджаюць". А 16-й гісторык — у жывым эфіры Еўрарадыё

"Трусава не чыталі, але асуджаюць". А 16-й гісторык — у жывым эфіры Еўрарадыё

Гісторык Алег Трусаў упэўнены, што яго падручнік "Гісторыя сярэднявечнай Еўропы" абмяркоўвалі ў эфіры расійскага Першага канала, не чытаючы. Прынамсі, цытатаў, якія падчас праграмы "Час пакажа" агучыў вядучы Арцём Шэйнін, у кнізе няма. 

"Трусава не чыталі, але асуджаюць". А 16-й гісторык — у жывым эфіры Еўрарадыё

"Калі яны запрашалі мяне на эфір, дык сказалі: "Мы абмяркоўваем вашу кніжку". Таму ў мяне было ўражанне, што яна ў іх ёсць. Былі ж прэзентацыі, можна было яе дастаць, — распавядае Еўрарадыё гісторык. — Але, аказваецца, яны абмяркоўвалі тое, што ў руках не трымалі! А цытаты [пра тое, што беларусы — "сапраўдныя рускія", што беларуская нацыя "старэйшая за расіян на 200 гадоў" і г.д.] узятыя з прэзентацыі кнігі".

Дастаць "Гісторыю сярэднявечнай Еўропы" няпроста. Першы наклад кнігі ўжо прададзены.

"Пакуль яе нідзе не купіш. Мы надрукавалі толькі 300 экземпляраў, правялі тры прэзентацыі — вядома, яна ўся разыйшлася! Але мы хочам яшчэ да канца года дадрукаваць 100-150 асобнікаў. А расіяне няхай за свае грошы перакладаюць. Тады і будзем абмяркоўваць!" — дадае Алег Трусаў.

Сёння а 16-й Еўрарадыё ў жывым эфіры абмяркуе з Алега Трусавым яго кнігу і гістэрыю, якая пачалася ў расійскіх медыяў вакол беларускай гісторыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі