Трохгадовы хлопчык з Польшчы выратаваў жыццё сваёй хворай маці

Трохгадовы Крысціян з польскага горада Лодзь выратаваў жыццё сваёй хворай маці, якая знепрытомнела з-за дыябетычнай комы. Хлопчык не разгубіўся, набраў нумар службы выратавання і паведаміў, што яго маці "дрэнна сябе адчувае". Ён не змог назваць аператару прозвішча, нумар тэлефона і хатні адрас, аднак працаўнікі службы выратавання словы дзіцяці ўспрынялі сур'езна, вызначылі нумар тэлефона, адрас і накіравалі туды машыну хуткай дапамогі.

Лекары дапамаглі жанчыне. З Крысціянам асабіста сустрэўся камендант паліцыі Лодзі. Ён уручыў хлопчыку мяккую цацку, дыплом Паліцэйскай акадэміі бяспекі Камісара Беска і ласункі. А фотаздымак "юнага паліцыянта Крысціяна" патрапіў на першыя старонкі польскіх газет.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі