Трое апраўданых за наркотыкі і адзін за нявыплату падаткаў
Вярхоўны суд Беларусі апублікаваў статыстычныя дадзеныя пра асобаў, апраўданых судамі ў 2016 годзе
17 чалавек апраўданыя па абвінавачанні ў наўмысным нанясенні лёгкага цялеснага пашкоджання. І толькі адзін апраўданы па абвінавачанні за нявыплату падаткаў.
Акрамя таго, сярод асобаў, апраўданых судамі ў 2016 годзе:
3 — незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў;
8 — абраза;
6 — крадзеж;
5 — парушэнне недатыкальнасці жылля і іншых законных уладанняў грамадзян;
4 — ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі;
3 — выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга;
3 — наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання;
3 — махлярства;
3 — ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей або ад кампенсацыі выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца або знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні;
3 — парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў;
2 — хуліганства;
2 — парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў;
2 — незаконная высечка дрэваў і хмызнякоў.