Вы тут

Трэнер Пісараў пра працу ў зборнай Беларусі футболе: Ці мала што пішуць?

Расійскі трэнер Мікалай Пісараў не каментуе інфармацыю пра сваё хуткае прызначэнне галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе. Такая навіна з’явілася ў СМІ са спасылкай на неназваныя крыніцы. Маўляў, Беларуская федэрацыя футбола вядзе з Пісаравым перамовы і неўзабаве падпіша з ім кантракт.

У інтэрв’ю выданню “Прессбол” спецыяліст, які цяпер працуе старшым трэнерам расійскай моладзевай зборнай, сказаў, што не хоча абмяркоўваць працоўныя пытанні ў выходны дзень. Ён параіў звярнуцца па каментар у Беларускую федэрацыю футбола.

“Інфармацыя ў прэсе наконт мяне і зборнай Беларусі? Ці мала што пішуць…” — сказаў Пісараў.

Папярэдні трэнер нацыянальнай каманды Аляксандр Хацкевіч быў звольнены ў снежні з-за няўдалага выступу беларускіх футбалістаў на адборы да чэмпіянату свету-2018.