Трэнер беларускіх біятланістаў папрасіў прабачэння ў заўзятараў

Трэнер беларускіх біятланістаў папрасіў прабачэння ў заўзятараў

Старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне Аляксандр Сыман папрасіў прабачэння ў заўзятараў. Нагодай стаў інцыдэнт на эстафеце 11 снежня на этапе Кубка свету ў славенскай Паклюцы.

Па словах Сымана, каманда прэтэндавала на сур'ёзныя вынікі. "Першым на дыстанцыю накіраваўся Сяргей Бачарнікаў. Але на першым крузе Сяргей зваліўся з-за стромкага спуску і пашкодзіў вінтоўку. На агнявым рубяжы яму выдалі запасную. На двух агнявых рубяжах Бачарнікаў зрабіў па тры промахі, а гэта штрафныя кругі і час. У выніку камандзе прыйшлося спыніць гонку. Вядома ж, хацелася б папрасіць прабачэння ў заўзятараў, што так выйшла", — цытуе словы Сымана сайт Беларускай федэрацыі біятлона.

Як паведамляла Еўрарадыё, пасля падзення беларускі біятланіст застаўся без вінтоўкі, бо на яго зваліўся фінскі спартовец. На агнявым рубяжы Бачарнікаву замянілі зброю, але добра адстраляць ён не змог, зарабіўшы на двух рубяжах шэсць штрафных кругоў. Уладзіміра Чапеліна, які бег пасля яго, лідары эстафеты абышлі на круг, таму суддзі вырашылі зняць усю беларускую каманду з дыстанцыі.

Пераможцам эстафеты стала зборная Францыі, срэбра заваявала расійская каманда, а бронзу — каманда Нямеччыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі