Трэба палітаддзел: з чаго палку Каліноўскага пачаць палітычную дзейнасць?

Трэба палітаддзел: з чаго палку Каліноўскага пачаць палітычную дзейнасць?

Кіраўніцтва палка імя Кастуся Каліноўскага прыняло рашэнне пра вылучэнне палітычных прадстаўнікоў. З чаго палку трэба пачаць палітычную дзейнасць, як яе весці?

— Перш за ўсё неабходна праводзіць палітычную, інфармацыйную адукацыю, кансалідацыю ўнутры палка, — расказвае ў эфіры Еўрарадыё палітолаг Павел Усаў. — Фармаванне ўласнай палітычнай, сімвалічнай традыцыі. Палітінфармацыя — гэта абавязкова. Фармаванне свайго інфармацыйнага, палітычнага аддзела. Калі будуць дастатковыя рэсурсы — перш за ўсё людскія. Бо гэта могуць зрабіць толькі адукаваныя людзі з мэтанакіраванымі поглядамі на фармаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў Беларусі, у палку. То-бок гэта сістэмная праца. Напэўна, неабходны ўласны беларускі вайсковы статут і шмат іншых рэчаў.

Раней Павел Усаў выказваўся наконт магчымасці вядзення палітычнай дзейнасці падраздзяленнем беларускіх добраахвотнікаў. Ці не дзякуючы яго меркаванню ПКК цяпер вылучае палітычных прадстаўнікоў?

— Я думаю, гэта лагічная эвалюцыя ўнутры самога палка, яны даспелі да гэтага, — лічыць палітолаг. — Тут калі я і маю нейкае дачыненне да гэтага працэсу, то толькі ўскоснае. Але я рады чуць, што гэты працэс адбыўся. Магчыма, ускосна і праз тое, што мы з вамі казалі пасля майго вяртання з Кіева. Пра тое, што без гэтай эвалюцыі, без фармавання палітычнага кірунку, ядра полк не ператрансфармуецца ў нейкую вайскова-палітычную сілу. Магчыма, і гэтыя ідэі былі пачутыя. У рэшце рэшт людзі, якія там знаходзяцца, праз уласныя ўнутраныя дыскусіі дайшлі да гэтага. Але гэта вельмі добры крок, і я вельмі цешуся, што працэс, як кажуць, пайшоў.

— Па факце свайго існавання полк ужо стаў палітычным суб'ектам. Мы даволі моцна ўвайшлі ў інфармацыйную прастору. І цяпер прынамсі ва Украіне (і не толькі) пра полк ёсць вялікая вядомасць, — каментуе падзею намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук. — Кіраўніцтвам палка прынятае рашэнне аб вылучэнні палітычных прадстаўнікоў. У хуткім часе пра іх будуць навіны, сачыце за нашымі каналамі, — дадае вайсковец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі