Трамп заявіў, што яго сустрэча з Кім Чэн Ынам можа адбыцца 12 чэрвеня

Трамп заявіў, што яго сустрэча з Кім Чэн Ынам можа адбыцца 12 чэрвеня

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго сустрэча з Кім Чэн Ынам можа адбыцца 12 чэрвеня, як і было запланавана. Напярэдадні Белы Дом аб'яўляў пра адмену гэтага саміта, а амерыканскі прэзідэнт абвінавачваў КНДР у "адкрытай варожасці" (гл. відэа). Трамп накіраваў у Паўночную Карэю ліст, у якім тлумачыў, што з-за апошняй заявы Кім Чэн Ына лічыць немагчымым "правесці гэтую даўно запланаваную сустрэчу". Пасля гэтага Пхеньян заявіў, што гатовы правесці перамовы з Вашынгтонам "у любы час і ў любым фармаце".

"Пабачым, як пойдзе, — цытуе словы Трампа "Бі-Бі-Сі". — Гэта можа нават быць 12-е [чэрвеня]. Мы цяпер з імі размаўляем. Яны вельмі хочуць гэта зрабіць, і нам бы хацелася гэта зрабіць".

Як вядома, сустрэча лідараў ЗША і КНДР мусіць адбыцца ў Сінгапуры. Пра яе ўдалося дамовіцца ў пачатку сакавіка. Незалежныя эксперты заяўляюць, што на саміце не ўдасца дасягнуць станоўчага выніку. Як вядома, ЗША хочуць, каб КНДР у аднабаковым парадку адмовілася ад ядзернай зброі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі