Трамп прыляцеў на сустрэчу з Пуціным, а абмяркоўваюць убранне Меланьі (фота)

Трамп прыляцеў на сустрэчу з Пуціным, а абмяркоўваюць убранне Меланьі (фота)

Увечары 15 ліпеня Дональд Трамп прыляцеў у Хельсінкі на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, а журналісты абмяркоўваюць убранне Меланьі Трамп. Жонка амерыканскага прэзідэнта, нягледзячы на цёплае надвор'е (у нядзелю тэмпература паветра ў сталіцы Фінляндыі набліжалася да +30), была апранутая ў паліто і скураныя штаны.

Сённяшняя сустрэча Трампа і Пуціна будзе першымі паўнафарматнымі перамовамі прэзідэнтаў ЗША і Расіі. Яна адбудзецца ў Прэзідэнцкім палацы і працягнецца тры гадзіны. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", Трамп перад паездкай у Хельсінкі прызнаўся, што едзе на сустрэчу з расійскім прэзідэнтам "з нізкімі чаканнямі". Мяркуецца, што самым важным пытаннем будзе сітуацыя на ўсходзе Украіны.

Трамп прыляцеў на сустрэчу з Пуціным, а абмяркоўваюць убранне Меланьі (фота)
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі