Траіх актывістаў АГП асудзілі на адміністрацыйны арышт за "лаянку"

Да адміністрацыйнага арышту былі асуджаныя трое актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, затрыманыя сёння ў Мінску. Усіх іх абвінавацілі ў "дробным хуліганстве", яны, нібыта, "лаяліся". Кірыл Паўлоўскі атрымаў 10 сутак арышту, Міхаіл Пашкевіч і Віталь Стажараў - па 15 сутак. Такое рашэнне прыняла суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінску Таццяна Паўлючук.

Як паведамляе БелаПАН, хлопцы былі затрыманыя каля будынка КДБ у сталіцы, куды яны прыйшлі, каб высветліць, чаму быў затрыманы яшчэ адзін сябра АГП - Аляксандр Сяргіенка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі