Т.Пучак прайграла ў друім крузе парнага разраду чэмпіянату ЗША па тэнісе

Таццяна Пучак і Тамарыне Танасугарн завяршылі выступленне ў жаночым парным разрадзе адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. 31 жніўня ў другім крузе беларуска-тайскі дуэт прайграў "пасеяным" пад 12-м нумарам Таццяне Гарбін (Італія) і Шахар Пеер (Ізраіль) з лікам 1:6, 2:6.

Вечарам матч другога круга мужчынскага адзіночнага разраду правядуць Максім Мірны і Ёнас Б'ёркман. Беларус і швед, "пасеяныя" пад трэцім нумарам, выйдуць на корт супраць фіна Яарка Ніемінена і шведа Роберта Ліндстата.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі