Топ-менеджэр Магілёўскага металургічнага завода скраў 36 тысяч новых рублёў

Топ-менеджэр Магілёўскага металургічнага завода скраў 36 тысяч новых рублёў

Следчы камітэт па Магілёўскай вобласці расследуе крымільную справу ў дачыненні былога першага намесніка дырэктара Магілёўскага металургічнага завода, якога абвінавачваюць у раскраданні маёмасці ў асабліва буйным памеры.

Улетку 2012 года топ-менеджэр завода загадваў падначаленым складаць падробныя дакументы на адпусканне дробі чугуннай літой пад выглядам запаўняльніка чугуннага літога. Пасля гэтага ён збыў 164 тоны прадукцыі камерцыйнай фірме, зарэгістраванай у Расіі. За кожную адгружаную тону прадукцыі абвінавачаны атрымліваў незаконнае ўзнагароджанне, з-за чаго нанёс прадпрыемству шкоду ў памеры 36 тысяч дэнамінаваных рублёў.

Дзеянні топ-менеджэра кваліфікавалі паводле ч.4 арт. 210 (раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) УК. Цяпер фігурант справы знаходзіцца пад вартай. На яго маёмасць і грашовыя сродкі накладзены арышт на суму ў памеры 100 тысяч рублёў — у мэтах кампенасацыі нанесенай дзяржаве шкоды.

Вызначаюцца і дапытваюцца асобы, спрычынныя да правядзення незаконных здзелак. Расследаванне справы працягваецца, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі