Вы тут

Томас аб аўтакефаліі паказалі ў Кіеве і на два дні павязуць у Стамбул

Reuters

7 студзеня ў Кіеве кожны жадаючы мог пабачыць і зрабіць фота Томаса (граматы) аб аўтакефаліі, напярэдадні падпісанага сусветным патрыярхам Варфаламеем. У Сафійскі сабор яго ўнеслі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і кіраўнік Праваслаўнай Царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній. Адбылося святочнае набажэнства, якое транслявалася ў жывым эфіры ўкраінскімі тэлеканаламі. Як вядома, Руская Праваслаўная Царква не прызнае новастворанай ПЦУ, называе яе "раскольніцкай". Не прызнае яе і Беларуская Праваслаўная Царква, якая падначаленая РПЦ.

Як інфармуе hromadske.ua, у бліжэйшыя дні Томас аб аўтакефаліі будзе часова вернуты ў Стамбул (літаральна на два дні). Справа ў тым, што дакумент падпісаны толькі патрыярхам. Свае подпісы мусяць паставіць усе чальцы Сусветнага сінода патрыярхату. У Кіеў Томас прывезлі спешна, каб паспець да свята — Раства Хрыстова.