Том Ёрк прысвяціў песню перамозе Абамы

Лідэр брытанскай каманды Radiohead Том Ёрк выклаў у інтэрнэце бясплатны трэк, прысвечаны Бараку Абаме, які атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання Rolling Stone. Трэк, які можна спампаваць з афіцыйнага сайта гурта, з'яўляецца рэміксам на песню Ёрка "Harrowdown Hill". Гэтая кампазіцыя выйшла на сольнай плыце фронтмэна Radiohead "The Eraser" у 2006 годзе.

Рэмікс з'явіўся на сайце 5 лістапада, у дзень перамогі дэмакрата Абамы і дзень нараджэння сола-гітарыста Radiohead Джоні Грынвуда. У тэксце звароту да прыхільнікаў, Ёрк адзначыў, што прысвячае кампазіцыю Грынвуду і "новай палітычнай эры, якая пачнецца ў ЗША".

Фота: www.russiansanfran.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі