Толькі 30% беларусаў падчас крызісу эканомяць

У Беларусі 30% жыхароў эканомяць ва ўмовах крызісу. Доля такіх рэспандэнтаў у Расіі складае 43%, ва Ўкраіне — 67%. 50% беларусаў заяўляюць, што на чымсьці эканомяць, на чымсьці не. У Расіі пра гэта кажуць 37% апытаных, ва Ўкраіне — 25%. Такія лічбы Ўсерасійскага цэнтра даследавання грамадскага меркавання падае сайт "Мы".

Дарэчы, украінцы ўдвая радзей, чым расіяне і беларусы паведамляюць, што не скарацілі выдаткі (7% супраць 14-16%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі