Амерыканскі часопіс Time назваў "чалавекам года" Уладзіміра Зяленскага і "дух Украіны". Поспех украінскага прэзідэнта як ваеннага лідара грунтуецца на тым, што яго смеласць стала "заразлівай", адзначае выданне. Зяленскі змог прыстасавацца да складанай сітуацыі, ён аказаўся навучаным не губляць самавалодання пад ціскам. Ён аддаў генералам свабоду весці баі, а сам "засяродзіўся на спробе пераканаць свет у перамозе Украіны любой цаной".
Time адзначае гераічнае супраціўленне ўкраінцаў, якія ўзяліся за зброю, каб абараніць сваю незалежнасць.
