TikTok заблакаваў сетку акаўнтаў у Грузіі. Яна пашырала сярод беларускіх карыстальнікаў расійскую прапаганду пра вайну ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай на сайце відэасэрвісу 9 лютага.
У сетцы было 18 акаўнтаў, на якія былі падпісаныя каля 85 тысяч карыстальнікаў. Мэтавай групай былі рускамоўныя жыхары Казахстана, Беларусі і Украіны. Уладальнікі акаўнтаў распаўсюджвалі расійскую афіцыйную прапаганду наконт вайны ва Украіне, прыкідваючыся навінавымі агенцтвамі.
Таксама TikTok паведаміў пра яшчэ адну сетку, якая працавала ў Расіі. Яна аб'яднала 1686 акаўнтаў, іх падпісчыкамі сталі 133 тысячы карыстальнікаў. Сетка працавала з еўрапейскай аўдыторыяй — жыхарамі Германіі, Італіі ды Вялікабрытаніі.