Тэставыя спаборніцтвы на мінскім стадыёне “Дынама” плануюць на чэрвень

Тэставыя спаборніцтвы на мінскім стадыёне “Дынама” плануюць на чэрвень

Тэставыя спаборніцтвы на мінскім стадыёне “Дынама” маюць правесці ў чэрвені наступнага года. Пра гэта заявіў начальнік рэканструкцыі спартовага аб’екта Аляксандр Лашч, выказванні якога прыводзіць by.tribuna.

Ён таксама распавёў, з якімі складанасцямі давялося сутыкнуцца падчас будаўніча-мантажныхработ.

“Усе металаканструкцыі, якія змантаваныя на “Дынама”, беларускай вытворчасці. Так, спачатку былі пралікі, спрэчкі, абмеркаванні, нават істэрыкі з абодвух бакоў. Аб’ект жа ўнікальны, ніводнай простай лініі там няма, і нават распрацаваць адпаведную дакументацыю было вельмі няпростай задачай. Але ў выніку і вытворцы навучыліся, і мы змаглі прыстасавацца. Вось жа бачыце: амаль пабудавалі, і цяпер набыты досвед зможам выкарыстаць і на іншых аб’ектах”, — сказаў Аляксандр Лашч.

Паводле яго словаў, калі газон на рэканструяваным стадыёне ўкладуць у траўні, яму хопіць часу, каб быць гатовым да чэрвеня. Разміначны стадыён будзе гатовы ўжо сёлета і яго засцеляць у самым пачатку вясны.

Стадыён “Дынама” прыме цырымонію адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, а таксама тут пройдуць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі