Тэст: Ці добра вы ведаеце, як жывуць бедныя і багатыя ў Беларусі?

Тэст: Ці добра вы ведаеце, як жывуць бедныя і багатыя ў Беларусі?

Па дадзеных Белстата, найменш забяспечаныя семʼі маюць штомесячны бюджэт каля 620 рублёў. Тым часам найбольш забяспечаныя сем'і маюць штомесяц каля 1600 рублёў.

Якія ў іх асноўныя выдаткі і ў чым яны адрозніваюцца?

Прапануем вам адказаць на некалькі простых пытанняў і даведацца, як жывуць самыя багатыя і самыя бедныя сем'і ў Беларусі.

Амаль што па ўсіх катэгорыях прадуктаў найменш забяспечаныя сем'і спажываюць менш, найбольшы разрыў ― у мясе, малочнай прадукцыі, садавіне і гародніне. Пры гэтым больш за ўсё бедныя сем'і ўжываюць малочнай прадукцыі, хлебу і яек.

Самыя бедныя сем'і часцей за ўсё жывуць у інтэрнатах і аднакватэрных дамах, ці частках аднакватэрных дамоў. Найбольш забяспечаныя сем'і ― у кватэрах. Цікава, што сярод забяспечаных працэнт тых, хто здымае кватэру большы, чым сярод бедных.

Найменш забяспечаныя сем'і больш расходуюць (у адсотках ад свайго бюджэту) на харчаванне, алкаголь, тытунь, вопратку і абутак, а менш за ўсё расходуюць на прадметы хатняга ўжытку, культурныя мерапрыемствы, адпачынак, на ўсялякія кавярні і рэстараны.

Калі ж браць бытавую тэхніку, то па ўсім параметрам у бедных менш бытавых прыбораў, пры гэтым найбольшы разрыў у тэлевізарах.

Па ўсіх параметрах менш забяспечаныя сем'і атрымліваюць менш тлушчу, вугляводаў, бялкоў і калорый, чым найбольш забяспечаныя сем'і. Пры гэтым сярэдняя сутачная норма калорый павінна складаць каля 2500 калорый, да якой малазабяспечаныя сем'і недабіраюць амаль што 500 калорый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі