Вы тут

Tesla адкліча 475 000 электракараў з-за тэхнічных дэфектаў

Tesla Model 3 / topgear.com

Кампанія Tesla адкліча больш за 475 тысяч сваіх машын з-за тэхнічных дэфектаў, паколькі няспраўнасці электракараў могуць павялічыць рызыку аварый, піша Bloomberg.

Паводле выдання, вытворца плануе адклікаць усе аўтамабілі Model 3, выпушчаныя ў перыяд з 2017 па 2020 год — гэта 356 309 электракараў. І ўсё з-за жгута кабеляў для камеры задняга выгляду. У Нацыянальнай адміністрацыі бяспекі дарожнага руху ЗША заявілі, што жгут можа быць пашкоджаны пры адкрыцці або закрыцці багажніка, а гэта можа паўплываць на трансляцыю выявы.

Таксама Tesla збіраецца адклікаць да 119 009 аўтамабіляў Model S, сабраных з 2014 года. У гэтым выпадку вінаватая няспраўная зашчапка, з-за якой можа нечакана адчыняцца капот.

У адміністрацыі па бяспецы дарожнага руху кажуць, што кампанія атрымала 2 305 гарантыйных прэтэнзій, звязаных з гэтымі тэхнічнымі дэфектамі. Пры гэтым дадзеных аб аварыях ці смерцях з-за недасканаласці дэталяў у аўтавытворцы няма.

Абедзве праблемы Tesla збіраецца выправіць бясплатна. Колькасць машын, якія мае адклікаць кампанія, амаль роўная аб'ёму вырабленых ёю аўтамабіляў за ўвесь 2020 год ㅡ а іх зрабілі 509 737 адзінак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.