Тэрміны аднаўлення выдачы амерыканскіх візаў у Мінску пакуль невядомыя
Па-ранейшаму застаюцца невядомымі тэрміны аднаўлення выдачы амерыканскіх візаў у амбасадзе ЗША ў Мінску. Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Ён нагадаў, што амбасада прыпыніла выдачу візаў у сувязі з
патрабаваннем беларускіх уладаў скараціць колькасць амерыканскіх
дыпламатаў у Мінску.
Спадар Мур парадзіў падаваць дакументы на атрыманне візаў у амбасады ЗША ў суседніх краінах, напрыклад, Украіне і Расіі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што амбасада ў Беларусі працягвае выдаваць "некаторыя катэгорыі візаў у Мінску, уключна з экстраннымі выпадкамі".
БелаПАН