Тэрарысты ужо могуць зрабіць ядзерную зброю

Міжнародная група кантрабандыстаў, якая прадае часткі для будовы бомбаў Лівіі, Ірану, Паўночнай Карэі, атрымала доступ да схемаў пабудовы ядзернай зброі. Такую выснову ўтрымлівае рапарт былога іспектара ААН у справах разбраення Дэвіда Олбрайта (David Albright). Як піша сёння  "Washington Post", паводле Олбрайта, гэтыя схемы маглі трапіць у рукі многіх краінаў і тэрарыстычных груп.

Вядзецца пра схемы, знойдзеныя ў 2006 г. ў камп'ютэрах швайцарскага бізнэсмена. Яны ўтрымліваюць падрабязнасці стварэння кампактных ядзерных прыладаў, якія б маглі выкарыстоўвацца для канструявання балістычных ракет, што ўжывае Іран і інш. краіны трэцяга свету. Інфармацыя аб'ёмам больш за тысячу гігабайтаў была знішчаная пад наглядам Міжнароднай агенцыі атамнай энергіі (МАГАТЭ). Цяпер МАГАТЭ вывучае сувязі ужо нядзейснай міжнароднай сеткі нелегальнага гандлю ядзернымі тэхналогіямі і матэрыяламі, на чале якой стаяў пакістанскі навуковец, ядзерны фізік Абдул Кадыр Хан (Abdul Quadeer Khan). Яго лічаць творцам пакістанскай праграмы ўзбагачэння урану.  З рапарту Албрайта вынікае, што сетка Кадыр Хана захапіла схемы ядзернай зброі раней, чым тыя трапілі ў камп'ютэр швейцарца.
ONET

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі