Тэнісісткі Беларусі правядуць дабрачынны турнір дзеля аднагадовага дзіцяці

Грошы з турніру пойдуць на лячэнне рамана Анціхевіча / tvr.by​
Грошы з турніру пойдуць на лячэнне рамана Анціхевіча / tvr.by​

Дабрачынны тэнісны турнір з удзелам лідараў жаночай зборнай пройдзе ў Мінску 4 снежня, паведамляе Беларуская тэнісная федэрацыя.

Удзел у турніры возьмуць у тым ліку Аляксандра Сасновіч, Лідзія Марозава, Юлія Гатоўка і Ганна Кубарава. Пры гэтым прафесіяналкі згуляюць з аматарамі — агулам будзе 16 пар. Турнір пачнецца ў 12.00 на кортах гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па тэнісе, уваход вольны.

Усе сабраныя на турніры грошы будуць пералічаныя на лячэнне рамана Анціхевіча (2020 г. н.). Раман мае спінальную мышачную атрафію 1 тыпу, ён не можа нават падняць ручкі. Маці Рамана ў разводзе, жанчына гадуе сына і яшчэ адно дзіця самастойна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі