Тэнісістка Віка Азаранка паступіла у ВНУ

А іншым абітурыентам прыйшлося цяжэй, бо сярэдні прахадны бал стаў больш за мінулагодні на 20-25 пунктаў. Самы высокі прахадны бал 363. Але нават ён не самы высокі ў пададзеных сертыфікатах на факультэтах Беларускага дзяржаўнага універсітэта, дзе не трэба здаваць унутраны экзамен па “сусветнай эканоміцы”. Крыху ніжэй прахадны на “міжнародных адносінах” (356) і “менеджменце ў сферы міжнароднага турызму” (355).

Крыху меншыя прахадныя балы ў медыцынскім універсітэце, дзе, як заўжды, трымаюць першынство стаматалогія (333 балы для гарадскіх і 303 для сельскіх абітурыентаў) і лячэбны факультэт (330 для гарадскіх абітурыентаў і 289 для вяскоўцаў). На апошнім конкурс для абітурыентаў з вёскі вырас ажно на 54 балы.

Падвышэнне конкурсу заўважаецца амаль ва ўсіх універсітэтах. Напрыклад, у БНТУ ён у сярэднім стаў больш на 20-25 балаў у параўнанні з мінулым годам. Цікавая сітуацыя склалася ва універсітэце ў апошні дзень падачы дакументаў, калі быў зафіксаваны ўнутраны рэкорд універстэта. Пра гэта нам распавялі ў прыёмнай камісіі:

Сябра прыёмнай камісіі
: За дзень было пададзена больш за 1900 заяваў. З’явіліся абітурыенты, бал якіх склаў 250 і вышэй.

Гэта змяняла конкурс да самай апошняй хвіліны. Дзесьці ён вырас, дзесьці пашчасціла тым абітурыентам, чые нервы аказаліся мацнейшымі і хто вырашыў нікуды дакументы не перакідаць.

Адказны сакратар Акадэміі кіравання Уладзімір Язэпчык кажа, што там самыя разумныя вясковыя абітурыенты вырашылі паступаць на “мытную справу”, дзе прахадны бал склаў 334 для жыхароў гарадоў і 330 для сельскіх жыхароў, і “сусветную эканоміку” 334 балы і 290 балаў.

Істотна сітуацыя змянілася ў апошні дзень і ў Беларускім дзяржаўным аграрна-тэхнічным універсітэце. Абітурыенты, якія не праходзілі ў Палітэх, перакідвалі дакументы ў аграрны, не таму што сельскагаспадарчыя спецыяльнасці сталі больш папулярнымі, а таму што трапіць з пасрэднымі сертыфікатамі ў іншыя месцы немагчыма. Там самы высокі прахадны бал на факультэце прадпрымальніцтва і кіравання склаў усяго 281 пункт.

Сябра прыёмнай камісіі: У апошні дзень прыйшло каля 400 чалавек. Калі ў мінулым годзе заяваў было пададзена 989, то сёлета іх было ў 1,5 раза больш.

То бок іх колькасць павячылічылася менавіта на тых абітурыентаў, што прыйшлі ў апошні дзень.

Аднак штогод студэнтамі становяцца абітурыенты, якія праходзяць на бюджэт па-за конкурсам. Так, у прыёмнай камісіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры Еўрарадыё паведамілі, што такімі шчасліўчыкамі ў гэтым годзе сталі больш як 50 беларускіх спартоўцаў, пераможцаў чэмпіянатаў свету і Еўропы. Самае “зорнае імя” сярод іх -- тэнісістка Вікторыя Азаранка.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі