Тэнісістка Шарапава наведае раёны Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыля

Тэнісістка Марыя Шарапава, пасол добрай волі Арганізацыі аб'яднаных нацый, наведае раёны Беларусі, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яе візіт запланаваны на канец лета альбо на восень. Чакаецца, што Шарапава пабывае ў тых раёнах, на рэабілітацыю якіх яна раней пералічвала сродкі.
Нагадаем, у лютым 2007-га Марыя Шарапава ахвяравала 100 тысяч долараў на здзяйсненне васьмі праектаў для моладзі ў сельскіх раёнах Беларусі, Расіі і Украіны, якія пацярпелі ад чарнобыльскай бяды.

Ахвяраваныя тэнісісткай сродкі выкарыстоўваліся для фінансавання праектаў у галіне камп'ютарызацыі і экалагічнай пісьменнасці, аднаўлення спартыўных збудаванняў і бальніц.

У верасні летась Фонд Марыі Шарапавай пералічыў яшчэ 30 тысяч долараў на дабрачынныя праекты, якія рэалізуюцца ў Брагінскім і Чачэрскім раёнах Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі