Тэнісістка Аляксандра Сасновіч перайшла на беларускую мову

Тэнісістка Аляксандра Сасновіч перайшла на беларускую мову

Тэнісістка Аляксандра Сасновіч перайшла ў Інстаграме на беларускую мову. Яна змясціла сваё фота з наступным тэкстам:

“Мне не сорамна ГАВОРЫЦЬ-
Я люблю радную мову!
Маю, людзi, прапанову-
Каб спрачацца, а не спорыць!”

Допіс сабраў шмат лайкаў і станоўчых каментароў.

24-гадовая Аляксандра Сасновіч на сёння з’яўляецца другой ракеткай Беларусі пасля Арыны Сабаленка. У сусветным рэйтынгу яна займае 30-ю пазіцыю. У гэтым сезоне Аляксандра істотна прасунулася ў ім у трывала замацавалася ў ТОП-50.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі