Тэлепузікі прапагандуюць гомасэксуалізм?

Праграму “Тэлепузікі” падазраюць у прапагандзе гомасэксуалізма. Упаўнаважаная па правах дзіцяці ў Польшчы Эва Савіньска прапанавала
вывучыць праграму на гэты конт. Клопат спн. Савіньскі выкліканы
арыентацыяй фіялетавага персанажа Цінкі-Вінкі. Мяркуючы па вялікім
росьце, гэта хлопчык, але ён носіць дамскую торбачку.

Ініцыятыва
амбудсменкі пакуль не знайшла падтрымкі ў польскім парламенце. Адзін з
віцэ-спікераў рэкамендаваў Савіньскі ў будучым пазбягаць публічных
заяваў, якія выстаўляюць яе ведамства ў нялепым выглядзе.