Тэлеканалы знялі паводле новага закону “Аб СМІ”

1 красавіка вяшчанне расійскіх каналаў дакладна будзе спынена. Аб гэтым Еўрарадыё паведамілі у "Космас-ТВ". Распараджэнне на адключэнне яны ўжо атрымалі ад Міністэрства інфармацыі са спасылкай на новы закон “Аб СМІ” "Космас-ТВ": “Паступіла афіцыйная інфармацыя, што згодна з распараджэннем Міністэрства інфармацыі РБ вяшчанне дадзеных каналаў: 1 канал – сусветная сетка, НТВ – МИР, ТВЦ, РЕН-ТВ, яшчэ там шэраг каналаў будзе адключанае ў сувязі з тым, што там змяніўся закон аб парадку выдачы дазволу на распаўсюджанне прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі”.

Іншы аператар "Космас-ТВ" удакладніла:

"Космас-ТВ": “На працягу трох месяцаў з моманта ўступлення ў сілу Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”, каналы не атрымалі дазвол на распаўсюджанне інфармацыі, на вяшчанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Нам прыслалі тэлеграму, а асноўнага распараджэння яшчэ не было".

"Космас-ТВ" спасылаецца на загад Міністэрства інфармацыі і прапануе ўсе прэтэнзіі выстаўляць ім.

"Космас-ТВ": “У Міністэрства інфармацыі скардзіцеся”.

Аднак у міністэрстве аб адключэнні нібыта нічога не ведаюць. Дарадчык міністра інфармацыі Віктар Казлоў кажа, што пытанне не да іх:

“Міністэрства інфармацыі сёння нікому такіх указанняў не накіроўвала. Мне хлусіць вам не мае сэнсу, мы з вамі ў фінансавыя ўзаемаадносіны не ўступалі”.

Вінаваціць ці судзіцца, калі тэлеканалы адключаць, Міністэрства прапануе з... "Космас-ТВ".

Віктар Казлоў: “Вы ж дарослы чалавек, разумная жанчына, фінансава-эканамічныя адносіны ў вас, уявім, з адным мужчынам, а прэтэнзіі вы прад’яўляеце да другога. Так жа нельга: гэта будзе не шчыра”.

Фота — ByMedia