Тэлеканалу "Белсат" адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі

Міністэрства замежных спраў Беларусі адмовіла ў акрэдытацыі тэлеканалу "Белсат" у нашай краіне. Афіцыйнай прычынай адмовы названае няправільнае афармленне дакументаў.
"Спачатку ў нас месяц не прымалі дакументы, гаворачы, што чагосьці не хапае. Пасля прынялі і больш за два месяцы разглядалі, а затым адмовілі, заявілі, што неяк не так аформленыя дакументы", - сказала ў інтэрв'ю БелаПАН дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўска

Паводле яе словаў, кіраўніцтва тэлеканала пасля кансультацый са спецыялістамі зноў паспрабуе зарэгістраваць сваё прадстаўніцтва ў Беларусі.

Нагадаем, што спадарожнікавы тэлеканал "Белсат" фінансуецца з рэзервовага бюджэту польскага МЗС, яго праграмы выходзяць са снежня 2007-га пераважна па-беларуску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі