Телеграм-канал "Кіроўцы 97" могуць прызнаць экстрэмісцкім

Фота Еўрарадыё носіць ілюстрацыйны характар
Фота Еўрарадыё носіць ілюстрацыйны характар

Телеграм-канал "Кіроўцы 97" могуць прызнаць экстрэмісцкім, а яго адміністратаршу, 28-гадовую мінчанку затрымала міліцыя, паведамляе прэс-служба МУС.

"Па матэрыялах ГУБАЗіК МУС Генеральнай пракуратурай распачата крымінальная справа за заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МУС.

Згодна з МУС, у гэтым канале заклікалі закідваць дарогі цвікамі і шрубамі, перакрываць рух транспарту.

Адміністратарша канала прызнаная падазраванай, у яе дачыненні абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. "Фігурантка ўжо судзімая за крадзеж, афіцыйна не працаўладкавана, а апошнія гады займаецца прастытуцыяй", — дадае МУС.

Паведамляецца, што акрамя дзяўчыны затрымана яшчэ пяць актыўных удзельнікаў телеграм-канала "Кіроўцы 97", а таксама ўстаноўлена некалькі сотняў радыкальных удзельнікаў, дзеянням якіх будзе дадзена прававая ацэнка: "У найбольш актыўных з іх праведзена больш за 50 ператрусаў: канфіскаваныя рацыі, агнястрэльная зброя, боепрыпасы, "вожыкі" для прабіцця колаў, біты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі