Тэлефонныя размовы ў Беларусі падаражэлі амаль на 20%

Адпаведнае рашэнне прыняло Мінэканомікі.

Цана кожнай хвіліны размовы ў стацыянарнай сетцы складзе 44,6 рубля. Для тых, хто не перавёў тэлефон на пагадзінную сістэму аплаты, абанентная плата будзе складаць амаль 25 тысяч рублёў, а хвіліна размовы — амаль 90 рублёў.

Як інфармуе БелаПАН, для юрыдычных асобаў абанентная плата павышаная да 21500 рублёў за пераведзены і 40700 за непераведзены на пагадзінную аплату тэлефон. Хвіліна размовы складзе 74 рубля, а па міжгорадзе — 105 рублёў.

Фота — Fotolia