Вы тут

Тэлефонныя махляры за сакавік "зарабілі" на беларусах больш за 150 тысяч рублёў

Пасля такой тэлефоннай размовы з карт-рахунку могуць знікнуць усе грошы / pixabay.com​

Больш за 150 тысяч рублёў змаглі "зарабіць" толькі за сакавік на беларускіх грамадзянах тэлефонныя ашуканцы, паведамілі ў МУС Беларусі.

Людзям тэлефануюць ад імені банкаў — часцей праз месенджары, паведамляюць аб праблемах з рахункам і просяць даць канфіндэнцыйную інфармацыю. Яшчэ адна прапанова, якая можа прагучаць — усталяваць спецыяльную праграму. Пасля такой тэлефоннай размовы з карт-рахунку могуць знікнуць усе грошы. 

"Тэндэнцыя набірае абароты з 2016 года", — нагадалі ў МУС.

Некалькі гадоў таму пра небяспеку тэлефонных ашуканцаў папярэджвалі нават Нацыянальны банк і Следчы камітэт. У Нацбанку тады казалі, што зламыснікі могуць карыстацца спецыяльнымі праграмамі, якія паказваюць такі ж нумар, што і на афіцыйным сайце банка.

І прадстаўнікі банкаў, і праваахоўныя органы чарговы раз заклікаюць: нікому не паведамляць рэквізіты банкаўскіх карт, паролі і коды доступу, а таксама пашпартныя дадзеныя.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.