Тэлебачанне Туркменіі адмовілася ад Туркменбашы

Туркменскае тэлебачанне адмовілася ад выявы залатога профіля Сапармурата Ніязава, які сканаў летась. Ужо ў мінулую пятніцу, 6 ліпеня, гледачы ў Туркменістане не ўбачылі профіль Туркменбашы, які раней суправаджаў амаль усе перадачы чатырох рэспубліканскіх тэлеканалаў.

Тым не менш, пакуль у Туркменіі застаюцца шматлікія пазалочаныя помнікі ў гонар Туркменбашы і яго сваякоў.

Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі