Т.Елавая: правакатары на Плошчы маглі быць наймітамі ў спецслужбаў

Грамадская актывістка Таццяна Елавая (блогерка zmagarka), якая фактычна каардынуе ў інтэрнэце працу па расследаванні абставінаў правакацыі 19 снежня, у інтэрв’ю “Нашай ніве” выклала некаторыя версіі падзеяў на Плошчы. Таццяна мяркуе, што каля Дому ўраду сапраўды адбылася правакацыі і правакатараў на дадзены момант удалося налічыць 9 чалавек, але ж гэтую лічбу яшчэ трэба ўдакладніць. Пры гэтым правакатары не былі гэтак званымі “ціхарамі” — супрацоўнікамі міліцыі ці КДБ у цывільным. Такія звычайна знаходзяцца сярод дэманстрантаў і дапамагаюць затрымліваць найбольш актыўных удзельнікаў. На думку грамадскай актывісткі, беларускія спецслужбы 19 снежня маглі выкарыстаць для правакацыі наймітаў, бо іх спосаб дзеянняў значна адрозніваўся ад звыклай манеры штатных супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Таццяна Елавая грунтуецца на фота- і відэаматэрыялах з Плошчы, а таксама на аўдыёзапісах перамоваў па рацыі, якія ёй на ўмовах ананімнасці перадалі супрацоўнікі спецслужбаў. Яна таксама спадзяецца, што матэрыялы гэтага расследавання можна будзе даслаць у Брусэль, дзе 12 студзеня адбудуцца слуханні па Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі