Вы тут

Тээму Пулкінен можа перайсці з мінскага ў маскоўскае "Дынама"

Фота: pressball.by

Тээму Пулкінен можа перайсці з мінскага ў маскоўскае "Дынама", інфармуе championat.com. Нападаючага, нібыта, могуць абмяняць. У матчах мінчукоў ён не з'яўляўся ўжо месяц. Паведамляецца, што з-за болю ў спіне.

26-гадовы Пулкінен выступаў у НХЛ, апошні сезон — у АХЛ. У складзе мінскага "Дынама" фін з'явіўся сёлета, згуляў 25 паядынкаў, закінуў 8 шайбаў і зрабіў 8 выніковых перадачаў.

Аднак афіцыйнай інфармацыі пра магчымы абмен Тээму Пулкінена пакуль няма.